МОЛОДЕЖНЫЙ ТЕАТР ЭСТРАДЫ

МОЛОДЕЖНЫЙ ТЕАТР ЭСТРАДЫ


Маладзежны тэатр эстрады працягвае напаўняць дзіцячыя сэрцы духоўным святлом!

Маладзежны тэатр эстрады працягвае напаўняць дзіцячыя сэрцы духоўным святлом!
Маладзежны тэатр эстрады працягвае напаўняць дзіцячыя сэрцы духоўным святлом!
29.04.2026



Маладзежны тэатр эстрады працягвае напаўняць дзіцячыя сэрцы духоўным святлом!

У межах рэспубліканскага праекта «Культурная карта» творчая каманда завітала ў гасцінныя і маляўнічыя Крупкі, што на Міншчыне.


Артысты Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Р. Мулявіна падарылі гледачам незабыўную праграму «Музычны калейдаскоп»: прагучалі папулярныя мелодыі і аўтарскія песні пра любоў да роднай Беларусі і яе народа, а энергічныя танцавальныя кампазіцыі стварылі сапраўдную атмасферу свята.


Мастацкі кіраўнік цэнтра – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Стацэнка.


Гэты маштабны асветніцкі праект рэалізуецца па ініцыятыве і падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


Пасля натхняльнай сустрэчы ў Крупках падарожжа працягваецца. Наступным пунктам прызначэння стане горад Скідзель, куды творчая каманда завітае ў верасні.

IMG_9761.JPG


IMG_9778.JPG


IMG_9787.JPG


IMG_9803.JPG


IMG_9815.JPG