Виктория Алешко
Вікторыя Алешка пачала свой творчы шлях у 1993 годзе: у школьным самадзейным кружку спявала песні вядомых выканаўцаў. Удзельнічала у шматлікіх канцэртах творчага жыцця школы і Маскоўскага раёна. У 1996 годзе Вікторыя стала ўладальнікам Гран-пры 1-га гарадскога фестываля маладых выканаўцаў эстраднай песні “Белая Русь”.
Праз год Вікторыя Алешка становіцца выхавальніцай народнага артыста Беларусі, кампазітара Васіля Раінчыка і вакалісткай Дзяржаўнага маладёжнага тэатра эстрады. Пад чуткім кіраўніцтвам настаўніка становіцца ўладальнікам Гран-пры V Рэспубліканскага фестывалю беларускай паэзіі і песні “Маладзечна-98”. З гэтага моманту творчае жыццё Вікторыі набірае імклівы тэмп яе запрашаюць на ўсе дзяржаўныя мерапрыемствы і тэлевізійныя праекты. Такія як Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар ў Віцебску”, Міжнародны фестываль “Залаты шлягер”, фестываль патрыятычнай песні “Памяць”, рэспубліканскі фестываль “Дажынкі”. Вікторыя двойчы становіцца ўладальнікам дыплома Нацыянальнага тэлевізійнага фестывалю песні “На скрыжаваннях Еўропы” (у 2002-2003 г.г.), а таксама лаўрэатам тэлеконкурса песні “Хіт-Мамент” (2002 г.).
У 2000 годзе удзельнічала ў міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў “Віцебск-2000” і стала уладальнікам спецыяльнай прэміі F.I.D.O.F. За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні культурна-масавых мерапрыемств, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагародзіла Вікторыю Алешка Ганаровай граматай (2004 год). У 2004 годзе атрымала пасведчанне дыпламанта спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Вікторыя працягвае ўдзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах Маскоўскага раёна і ў сувязі з гэтым Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт аддзел па справах моладзі Адміністрацыі Маскоўскага раёна узнагароджвае яе дыпломам лаўрэата фестывалю таленавітай моладзі ў намінацыі “Культура і мастацтва”.
Вікторыя Алешка прымала актыўны ўдзел у вялікай колькасці канцэртаў і спецмерапрыемстваў, у тым ліку ў фестывалі-акцыі “Дзеячы мастацтваў – за моцную і квітнеючую Беларусь!”, рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “За незалежную Беларусь”.
Уладае яскравай творчай індывідуальнасцю, высокай працаздольнасцю і мэтанакіраванасцю.
У 2006 годзе Вікторыя Алешка зкончыла эстраднае аддзяленне па класу вакала Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і працягвае працаваць у Маладзёжным тэатры эстрады. Падчас працы у тэатры пад кіраўніцтвам Васіля Раінчыка Вікторыя атрымала бясцэнны вопыт артыста і спявачкі, аб чым сведчаць шматлікія апладысменты гледачоў, перамогі і ўзнагароды.
Назад










